Адзін чалавек загінуў і 46 атрымалі раненні ў выніку выбухаў на запраўцы ў Румыніі


Адзін чалавек загінуў і 46 былі шпіталізаваныя 26 жніўня ў выніку двух выбухаў на запраўцы звадкаванага нафтавага газу ў румынскім горадзе Крэведыя, недалёка ад сталіцы Бухарэста. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле румынскіх ратаўнікоў, пасля першага выбуху агонь распаўсюдзіўся на дзве цыстэрны і суседні дом. У выніку людзей эвакуявалі ў радыусе 700 метраў, а рух на нацыянальнай дарозе быў перакрыты.

Увечары на запраўцы звадкаванага нафтавага газу адбыўся другі выбух, у выніку якога раненні атрымалі 26 пажарных.

Агулам пацярпелі 46 асобаў, васьмі спатрэбілася інтубацыя з прычыны цяжкіх апёкаў. Чацвярых пацыентаў збіраліся перавесці ў больніцы Італіі і Бельгіі.

Улады не выключаюць, што можа адбыцца і трэці выбух.

Абноўлена
У Махачкале 35 асобаў загінулі ад выбуху на аўтазапраўцы
2023.08.15 08:45

Увечары 14 жніўня адбыўся выбух на аўтазапраўцы на выездзе з Махачкалы (Дагестан, РФ). У выніку загінулі 35 асобаў, у тым ліку і дзеці. Яшчэ 119 асобаў былі параненыя. Уладальнік складу сялітры, на якім і адбылося першаснае ўзгаранне, затрыманы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў