Польскія памежнікі распавялі, колькі зарабляюць «кур’еры», што перавозяць мігрантаў


Падляскі аддзел Памежнай аховы Польшчы паведаміў, што атрымаў відэа, якое паказвае працэс вербаванне беларускімі службамі кур’ераў, якія дапамагаюць мігрантам незаконна перасякаць мяжу.

«У чарговы раз пацверджана, што ўсё незаконнае перасячэнне польска-беларускай мяжы штучна справакавана і кантралюецца беларускімі службамі і злачыннымі групоўкамі, што супрацоўнічаюць з імі. Гэта надзвычай прыбытковы, незаконны бізнес. На гэтым зарабляюць арганізатары і беларускія службы. На жаль, яны ўсё больш і больш рашучыя ў сваіх дзеяннях», – паведамілі польскія памежнікі.

Паводле іх, злачынцы перасоўваюцца на некалькіх аўтамабілях, ездзяць з вялікай хуткасцю, ігнаруюць правілы дарожнага руху і не выконваюць сігналы аб спыненні. Часам кіроўцы аўтамабіляў з мігрантамі ездзілі без правоў або пад уздзеяннем наркотыкаў, гублялі кіраванне аўтамабілем і выляталі з дарогі.

Курʼер за перавозку мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу Польшчы, атрымлівае ад 500 да 700 еўраў з чалавека. У матэрыялах, якія атрымалі польскія памежнікі, ёсць падрабязныя інструкцыі пра тое, як займацца незаконнай практыкай.

З пачатку 2023 года ўжо затрымана 249 асобаў, якія маюць дачыненне да гэтай незаконнай дзейнасці. За першыя чатыры месяцы 2022 года было затрымана 88 арганізатараў. Ім пагражае да 8 гадоў зняволення з дэпартацыяй і забаронай наведвання Шэнгенскай зоны на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Hавiны
Польскія памежнікі за 2022 год зафіксавалі 15,6 тысячаў спроб нелегальнага перасячэння мяжы
2022.12.31 14:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў