Украінскія праваахоўнікі перадалі АРМА маёмасць расейскіх і беларускіх кампаніяў на 844 мільёны грыўняў


Праваахоўнікі перадалі ў АРМА маёмасць суб’ектаў гаспадарання, дзейнасць якіх звязана з Расеяй і Беларуссю, на суму больш за 844 млн грн (каля $23 мільёнаў у эквіваленце). Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе паліцыя Кіева.

Кіеўская паліцыя расследуе шэраг спраў па арт. 110-2 Крымінальнага кодэксу Украіны (Фінансаванне дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнай змены або звяржэння канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны).

«Агенцтву па вышуку і менеджменце актываў (АРМА) перададзена маёмасць, якая належыць грамадзянам Расейскай Федэрацыі і Беларусі. Агульная сума арыштаванага – больш за 844 мільёнаў грыўняў», – гаворыцца ў паведамленні.

Як распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення паліцыі Кіева Арцём Радыгін, у рамках дасудовага расследавання следчыя правялі шэраг санкцыянаваных ператрусаў для канфіскацыі дакументацыі ў якасці рэчавых доказаў.

«Згодна з пастановамі мясцовых судоў па хадайніцтве пракурораў Кіеўскай гарадской пракуратуры расейская і беларуская маёмасць і сродкі арыштаваныя і перададзеныя ў дзяржаўнае кіраванне. Сярод канфіскаванага – 22 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі, доля ў статутным капітале вагонабудаўнічага заводу ў памеры 25%, 645 вагонаў і іншая маёмасць арганізацыі, уласнікам якой зʼяўляецца грамадзянін Расеі. Таксама ў пераліку ёсць тры лакаматывы беларускага абʼяднання і грошы на банкаўскіх рахунках адной з арганізацыі, уладальнікам якой зʼяўляецца грамадзянін РБ», – распавёў Радыігін.

У рамках дасудовага расследавання працягваюцца меры па ўстанаўленні іншых актываў, абʼектаў нерухомасці, карпаратыўных правоў і маёмасці, якая належыць непасрэдна або праз афіляваных асоб Расеі, Беларусі і іх рэзідэнтам.

Hавiны
Ва Украіне затрымалі прэзідэнта «Мотор Січ» – яго падазраюць у працы на Расею
2022.10.23 12:00

Антон Тачняк belsat.eu

 

Стужка навінаў