Вярхоўны Суд вынес рашэнне ў справе «Еўраопту» супраць МАРГ


Вярхоўны Суд вынес рашэнне ў разборы паміж інтэрнэт-крамай «Еўраопт» і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Еўраопту» адмовілі ў задавальненні пазову, паведамляе МАРГ.

Крама сеткі «Еўраопт». Менск, Беларусь. 24 траўня 2023 года.
Фота: Evroopt.by

Справа датычыла рэкламнага роліку «Е-дастаўкі», які быў паказаны на тэлеканале ОНТ у траўні 2021 года. Таксама відэа размясцілі ў YouTube. У роліку параўноўваліся кошты «Е-дастаўкі» ды іншых крамаў. Напрыклад, у рэкламе гаварылася, што кошты «Е-дастаўкі» «ў сярэднім на 30 % ніжэйшыя, чым у канкурэнтаў», «за падгузнікі ў іншых крамах можна пераплаціць да 46 % у параўнанні з «Е-дастаўкай», што корм для хатняй жывёлы ў інтэрнэт-краме таннейшы на 42 %, а таксама, што «Е-дастаўку» выбіраюць усе».

У выніку МАРТ палічыў такую рэкламу нядобрасумленнай канкурэнцыяй. У ведамстве прыйшлі да высновы, што «не ўяўляецца магчымым аб’ектыўна праверыць» сцвярджэнні інтэрнэт-крамы аб яе перавагах, прыведзеных у рэкламе. Таму камісія ведамства аштрафавала юрыдычную асобу на суму, эквівалентную 10 % яе гадавой выручкі. Гэтая сума можа быць ад 32 да 45 млн рублёў у залежнасці ад года, пазначанага ў дакументах.

Інтэрнэт-крама «Еўраопт» не пагадзілася з абвінавачаннямі і звярнулася ў Вярхоўны Суд. Аднак суд стаў на бок МАРГ.

Пасля рашэння на сайце «Е-дастаўкі» з’явіўся банэр з абвяржэннем інфармацыі, указанай у рэкламным роліку.

Банэр на сайце «Е-дастаўкі» з абвяржэннем інфармацыі, указанай у рэкламным роліку. Скрыншот: edostavka.by
Разбор
Што такое «Еўраопт»? Дзіўная гісторыя дачыненняў кампаніі і ўладаў
2022.11.01 09:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў