У машыне на пункце пропуску «Берасце» знайшлі прадмет, падобны да выбуховага прыстасавання


Раніцай 26 жніўня ў пункт пропуску «Берасце» на ўезд у Беларусь прыбыў аўтамабіль маркі «KIA» на расейскіх нумарах, за стырном якога быў расеец. Беларускія памежнікі знайшлі ў машыне прадмет, падобны да выбуховага прыстасавання, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы.
Фота: brestcity.com

«Падчас агляду транспартнага сродку пагранічны нарад знайшоў прадмет з правадамі памерам 5×9 см, які быў прымацаваны да дна аўта каля пярэдняга пасажырскага сядзення», – паведамляюць у Дзяржпамежкамітэце.

Аўтамабіль ачапілі, пропуск людзей і машынаў прыпынены. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і сапёрная група, робяцца неабходныя захады.

Інфаграфіка
Візавае пытанне. Як свет адкрыўся для Украіны і закрываецца для Беларусі і Расеі
2022.08.15 21:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў