У менскіх школах уводзяць элементы ўніформы для настаўнікаў


Старшыня камітэту ў пытаннях адукацыі Менгарвыканкаму Андрэй Стрыгельскі распавёў «Минск-Новости» пра ўвядзенне школьнай формы для вучняў і настаўнікаў у школах Менску.

Вайскова-патрыятычныя летнікі для школьнікаў у Беларусі.
Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram

Чыноўнік адзначыў, што ў дачыненні педагогаў даўно замацаваная норма адносна афіцыйна-дзелавога стылю.

«Але некаторыя школы прыйшлі да таго, што паціху ўводзіцца адзіны стыль адзення для педагогаў. Гэта дзелавыя касцюмы пэўнага колеру або адметны элемент», – падкрэсліў Андрэй Стрыгельскі.

Што датычыць вучняў, то паэтапнае ўвядзенне школьнай формы працягнецца ў менскіх школах у новым навучальным годзе. Паводле чыноўніка, школы і гімназіі павінна летам правесці шырокую інфармацыйную кампанію для абмеркавання магчымых элементаў школьнай формы, якія будуць уводзіцца з верасня.

«Гаворка ідзе пра паэтапны, год за годам, пераход на афіцыйна-дзелавы стыль. Летась ва ўстановах быў уведзены нейкі абавязковы элемент, які адрознівае вучняў гэтай школы ад іншых. Напрыклад, камізэлька. Сёлета школа павінна пайсці далей – наступным элементам можа стаць пінжак пэўнага колеру ці фасону, штаны, гальштук ці нешта яшчэ. Ёсць прыклады ўстановаў, дзе ўжо прыйшлі да адзінага камплекту школьнага адзення, і такіх у Менску шмат», – заявіў Стрыгельскі.

Hавiны
Харчаванне для настаўнікаў у школах застанецца платнае
2023.06.02 09:52

У Беларусі ішла дыскусія адносна таго, ці павінны настаўнікі харчавацца ў школах разам з дзецьмі ды ці трэба браць з іх за гэта грошы. У некаторых школах настаўнікам забаранялі абедаць у сталоўках.

Цяпер Савет Міністраў вызначыў, што настаўнікам, а таксама іншым працаўнікам школаў будзе прапаноўвацца платнае аднаразовае харчаванне з меню для вучняў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў