Затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук


Сёння стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго журналіста ў Беларусі. Алеся Любенчука забралі з вёскі Крывічы Івейскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам, паведамляе «Вясна».

Журналіст Алесь Любянчук.
Фота: spring96.org

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, Любянчук затрыманы ў межах крымінальнай справы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Менску. У чым падазраюць ці вінавацяць журналіста стане, вядома цягам 10 дзён.

Апошнім часам Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.

У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах.

Паводле БАЖ цяпер за кратамі ў Беларусі 27 прадстаўнікоў медыя.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў