На маці загінулага байца палка Каліноўскага завялі крымінальную справу


У Беларусі супраць Наталлі Суславай, маці загінулага каліноўца Паўла «Волата»,  распачалі крымінальную справу за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат», які ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Наталля Суслава, маці загінулага Паўла Волата.
Фота: Полк Каліноўскага / Facebook

Камандзір роты разведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня падчас выканання баявой задачы на поўдні Украіны – у баях за ўкраінскую вёску, з якой выганялі расейскіх вайскоўцаў. Міністэрства абароны Украіны пасмяротна ўзнагародзіла загінулага медалём «Україна понад усе!».

Цяпер, паводле праўладных тэлеграм-каналаў, супраць маці Паўла Наталлі Суславай, якая застаецца ва Украіне, за інтэрвʼю «Белсату» распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Праваабаронцы адзначаюць, што ў сваім пасце сілавікі размясцілі над фатаграфіяй загінулага беларуса выяву кавадлы, якая адсылае да «ПВК Вагнера».

Павел «Волат» праходзіў тэрміновую службу ў вядомай вайсковай частцы спецназу № 3214. У 2016 годзе ён паехаў на Данбас, далучыўся да «Правага сектару», а ў 2018 годзе падпісаў кантракт са Збройнымі сіламі Украіны, расказваў «Белсату» сам Павел.

ВІДЭА
«У беларускіх афіцэраў адкрыта прарасейскія настроі». Былы спецназавец з в/ч 3214 ваюе за Украіну
2018.12.26 16:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў