Сумеснае з Расеяй патруляванне ўводзіцца ў сувязі з усё больш частымі выпадкамі палётаў «розных відаў авіяцыі» каля Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
З мэтай перадухілення парушэння дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, прынятае рашэнне аб нарошчванні складу дзяжурных сілаў па СПА (супрацьпаветранай абароне) і сумесным патруляванні Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы авіяцыяй ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі і паветрана-касмічных сілаў Расейскай Федэрацыі.
25 лістапада быў выкананы палёт змешанай тактычнай групы ў складзе шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-30СМ Беларусі і Расеі.
ГГ, belsat.eu