Пасля аварыі ў Смалявічах працуе камісія Саўбезу і Саўміну. Будуць захады да кіроўцаў


Пасля аўтакатастрофы з вялікаю колькасцю загінулых у Смалявіцкім раёне створана ўрадавая камісія, якая рыхтуе прапановы, звязаныя з рыхтаваннем кіроўцаў, дысцыплінай на дарогах і тэхнічным станам транспартавых сродкаў. Пра гэта, як перадае БелТА, журналістам расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аварыя пад Смалявічамі.
Фота: МУС

25 лютага стала вядома, што пасля ДТЗ у Смалявіцкім раёне паўстала ўрадавая камісія, у працы якой бярэ ўдзел дяржаўны сакратар Савету бяспекі. Паводле інфармацыі, якую паведаміў журналістам Аляксандр Лукашэнка, рыхтуюцца захады для павышэння дысцыпліны на дарогах.

Лукашэнка кажа, што камісія рыхтуе для яго справаздачу, якая будзе прааналізаваная найбліжэйшым часам: «Мяне гэта насцярожвае, асабліва маршруткі. Я даручыў (група працуе, дзяржсакратар займаецца з урадам), каб мне далажылі, што адбываецца насамрэч. У нас ёсць пытанні да рыхтавання кіроўцаў, тэхнічнага стану транспартавых сродкаў да дысцыпліны на дарогах».

Нагадаем, што 20 лютага на трасе каля Смалявічаў маршрутка з людзьмі сутыкнулася з гружаным МАЗам. У аварыі загінулі 11 асобаў, сярод якіх дзіця. У больніцу ў Смалявічах шпіталізавалі 9 асобаў. Пяцёра пацярпелых пасля сутыкнення маршруткі і грузавіка пад Смалявічамі застаюцца ў вельмі цяжкім стане. Трое з іх – двое мужчынаў і адна дзяўчына – ляжаць у шпіталі хуткай дапамогі, двое – у іншых лякарнях.

Hавiны
Пасля аварыі пад Смалявічамі Мінтранс Беларусі ўзмоцніць кантроль маршрутак
2023.02.22 10:56

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў