Напад на амбасаду Расеі: рэакцыя беларускага МЗС


Міністэрства замежных справаў выказвае сваю заклапочанасць у звязку з нападам невядомых на расейскую амбасаду ў Менску. “Гэта злачынная выхадка, скіраваная супраць здаровага сэнсу і беларуска-расейскіх адносінаў”, – заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

“Мы разлічваем, што вінаватыя панясуць суровае пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам”, – падкрэсліў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Тым часам расейскія медыі паведамляюць, што пасля інцыдэнту маскоўская міліцыя ўзмацніла ахову амбасады Беларусі ў Расеі.

belsat.eu
31.08.2010

Стужка навінаў