Напрыканцы года Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным


28-29 снежня Лукашэнка будзе ў Санкт-Пецярбурзе. Тут запланаваная сустрэча прадстаўнікоў краінаў СНД. Таксама Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

28 снежня Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаваў удзельніц СНД. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі, як афіцыйна паведамляецца, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблемаў, абмяркуюць захады па павышэнні эфектыўнасці супрацы і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

29 снежня запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Паведамляецца, што яны абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расейскай супрацы.

Hавiны
Беларускі амбасадар ва Украіне зняпраўдзіў словы Лукашэнкі пра прызнанне Крыму
2021.12.24 10:21

АК belsat.eu

Стужка навінаў