Паліцыя Ізраілю: Наезд на пешаходаў у Іерусаліме быў тэрактам


Паліцыя Ізраілю зрабіла заяву, што наезд на пешаходаў у Іерусаліме быў тэрактам. Аб гэтым паведамляе NEWS.CO.IL.

 

Паліцыя праводзіць агляд месца здарэння. Іерусалім, 24 красавіка 2023 года.
Фота: Yonatan Sindel / Flash90 / newsru.co.il

Ізраільская паліцыя паведаміла вечарам 24 красавіка, што здзейснены днём у Іерусаліме наезд аўтамабіля на пешаходаў быў тэрарыстычным актам. Ад наезду ў раёне рынку Маханэ-Іегуда пацярпелі пяць чалавек.

Вядома, што каля 16 гадзінаў кіроўца збіў некалькіх пешаходаў на скрыжаванні вуліц Агрыпас-Кіях у Іерусаліме. Паліцыя высветліла, што наезд здзейсніў жыхар Бейт-Цафафа ва ўзросце прыблізна 30 гадоў (па дадзеных у палестынскіх крыніцах, кіроўцу 39 гадоў). Рухаючыся з боку вуліцы Агрыпас у бок скрыжавання, ён збіў пяцярых пешаходаў. Кіроўцу некалькімі стрэламі забіў мужчына, які стаў сведкам здарэння.

Эксперты агледзелі аўтамабіль тэрарыста і прыйшла да высновы, што ён быў поўнасцю спраўны.

Паводле звестак службы хуткай дапамогі, у выніку тэракту 60-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы, дзве 30-гадовыя жанчыны атрымалі траўмы сярэдняй цяжкасці. Яшчэ два чалавекі атрымалі лёгкія траўмы. Пацярпелыя шпіталізаваныя.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў