Пракуроры выявілі «экстрэмісцкія» кнігі ў інтэрнэт-краме


Пракуратура паведамляе, што падчас маніторынгу выявілі ў буйных інтэрнэт-крамах выстаўленыя на продаж «экстрэмісцкія» кнігі. Пракуроры запатрабавалі ад уласнікаў крамаў выправіць гэтае «парушэнне заканадаўства».

Генеральная пракуратура.
Фота: prokuratura.gov.by

Падчас маніторынгу інтэрнэт-крамаў пракуроры выявілі, што кніга Ота Скарцэні «Невядомая вайна» (пераклад з французскай – А.П.Кавалёнак) да гэтага часу прадаецца ў буйных інтэрнэт-крамах. Выданне яшчэ летась улады прызналі «экстрэмісцкім», таму яго распаўсюд і продаж забараняецца.

Пракуратура Савецкага раёна сталіцы вынесла кіраўнікам трох арганізацыяў прадпісанні, з патрабаваннем выдаліць выданне з продажу. Адпаведна, кнігі цяпер на сайтах зніклі.

Пракуратура папярэджвае, што выраб, выдаванне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі пагражае штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія працы, або адміністратыўны арышт, на індывідуальнага прадпрымальніка – штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – ад 100 да 500 базавых велічыняў.

У Беларусі ўлады лічаць «экстрэмізмам» любое іншадумства.

Hавiны
Следчы камітэт заявіў пра актывізацую змагання з «экстрэмізмам»
2022.09.28 16:57

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў