У Фаніпалі здарылася аварыя на гарадскім водаправодзе, людзі засталіся без вады


У Фаніпалі адключылі халодную і гарачую ваду праз паломку на свідраванні і прарыў трубаў. Мясцовыя ўлады арганізавалі падвоз вады гараджанам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Чытачы «Белсату» паведамляюць, што цягам года ў Фаніпалі адбылося больш за 20 адключэнняў вады. Чарговая аварыя на водаправодзе здарылася 23 студзеня. Яшчэ ўчора позна ўвечары ваду далі, але не ва ўсіх раёнах.

Як паведамляе fanipol.by, сёння КУП «Маладзечнаводаканал» арганізаваў падвоз вады жыхарам гораду – машына з вадою стаіць каля «Еўраопту» на вуліцы Зялёная, 2в. Набраць яе можна самастойна.

Чытачы «Белсату» распавядаюць, што праблемы з вадой у Фаніпалі маюць сістэмны характар.

«Гэта сапраўдны крык душы. Улетку куча адключэнняў была, увосень і ў снежні, увогуле разоў дваццаць. На вуліцы Чыгуначнай каля вакзалу ў снежні выкапалі траншэі і рабілі замену трубаў, замест таго, каб летам зрабіць. Побач з гэтымі працамі быў прарыў. Каля дзіцячага садка № 5 увесь час цячэ каналізацыя і смярдзіць пастаянна, немагчыма хадзіць у цёплы час, а бацькі скардзіліся, што за некалькі метраў ад дзіцячага садка цячэ каналізацыя… Раней было свая ЖКГ і водаканал, потым сышло ўсё ў Дзяржынскую ЖКГ, а цяпер займаецца «Маладзечнаводаканал» – з прыходам іх прыйшла бяда».

Hавiны
26 чалавек трапілі ў больніцы. Бешанковіцкія чыноўнікі атрымалі вымовы за здарэнне з вадою
2021.05.22 18:09

РР belsat.eu

Стужка навінаў