Трыумфальная арка, якую будавалі ў Магілёве ўсяго некалькі гадоў таму, развальваецца проста на вачах.
Пабудова з’явілася ў Магілёве напярэдадні Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў кастрычніку 2018 года.
Кошт аркі, паводле TUT.by, склаў Br 750 тыс., або $ 375 тыс. на той час. У гэтую суму ўвайшлі не толькі арка, але і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яе: устаноўка ходнікаў, лавак, кветнікаў, асвятлення.
Выявы таго, як выглядае арка сёння, публікуе супольнасць «Фото. Могилёв» «УКантакце».
МГ belsat.eu