У ноч на 23 сакавіка Расея атакавала ўкраінскія гарады дронамі-камікадзэ і ракетамі С-300.
Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што расейцы запусцілі чатыры зенітныя ракеты С-300 і 34 дрона-камікадзэ «Shahed». 31 беспілотнік быў знішчаны сіламі СПА.
Сілы абароны поўдня Украіны паведамляюць, што ў Днепрапятроўскай і Запарожскай вобласцях ёсць пашкоджанні энергетычных аб’ектаў.
У Харкаве «прылёты» дронаў-камікадзэ былі зафіксаваны ў Аснавянскім раёне. Паводле Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, у выніку ўдару «Shahed» у трохпавярховым будынку распачаўся пажар. Калі на месца прыбылі ратавальнікі і паліцыя, адбыўся паўторны ўдар. Ёсць пацярпелыя. Таксама пашкоджаны два аўтамабілі ДСНС.
Глеб Нержын belsat.eu