У літоўцаў спыталіся, як яны ставяцца да мігрантаў. Беларусы – на трэцім месцы


Найбольш добразычліва жыхары Літвы ставяцца да мігрантаў з Украіны. Беларусы – на трэцім радку, пасля выхадцаў з Цэнтральнай Азіі. Пра вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй «Sprinter» на замову Віленскага офісу Міжнароднай арганізацыі міграцыі (IOM) піша «Delfi».

Уладзімір Зеленскій і Гінтас Науседа выступаюць з прамовай на Лукішскай плошчы у Вільні падчас саміту NATO. 11 ліпеня 2023 года. Вільня, Літва.
Фота: Белсат

Паводле вынікаў апытання, 77 % жыхароў Літвы ў апошні час сутыкаліся з мігрантамі. Найбольш зычліва літоўцы ставяцца да мігрантаў з Украіны.

«У Літве ў нас больш за 50 тысяч украінцаў, таму натуральна, што найчасцей сутыкаемся з імі. І трэба адзначыць, што ўкраінцаў жыхары Літвы ацэньваюць лепей за ўсіх – на 8 балаў з 10», – заявіў прадстаўнік IOM Эйтвідас Бінгяліс.

Палова (49%) рэспандэнтаў лічыць, што пасля вайны ў Літве могуць застацца тыя ўкраінцы, якія вывучылі мову і знайшлі працу. 10% лічаць, што ўцекачы павінны пакінуць Літву пасля заканчэння вайны ва Украіне.

На другім месцы, паводле добразычлівай ацэнкі, – мігранты з краінаў Цэнтральнай Азіі (5,2 %), на трэцім – грамадзяне Беларусі (5,15 %). Яшчэ ніжэй – мігранты з Бліжняга Усходу і тыя, хто трапіў у Літву праз Беларусь у 2021 годзе.

Даследаванне паказала, што чвэрць апытаных сутыкалася з мігрантамі, палова заўважала іх, але асабіста не мела справы. Абсалютная большасць (89%) рэспандэнтаў прызналіся, што размаўлялі з уцекачамі з Украіны. Траціна сутыкалася з беларусамі, чвэрць – з мігрантамі з Цэнтральнай Азіі, 18% – з мігрантамі з Блізкага Усходу, 12% – з мігрантамі, якія трапілі ў Літву праз Беларусь.

Апытанне праводзілася напрыканцы жніўня і на пачатку верасня. У ім удзельнічалі 1015 жыхароў Літвы.

Рэпартаж
Невыносны цяжар эміграцыі. Фотамастакі – пра свае працы на выставе «За мяжой»
2023.10.20 16:47

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў