У Кітаі знік міністр замежных справаў. Заходнія палітыкі адмяняюць візіты ў Пекін


У Кітаі ўжо амаль месяц не з’яўляецца ў публічнай прасторы міністр замежных справаў Цінь Ган. Праз гэта свае візіты ў краіну адмяняюць ягоныя заходнія калегі, піша Bloomberg.

Міністр замежных справаў Кітаю Цінь Ган.
Фота: Chuck Kennedy / U.S. Department of State / Flickr.com

Цінь Ган, які ўзначаліў МЗС КНР у снежні 2022 года, апошні раз з’яўляўся ў публічнай прасторы 25 чэрвеня, калі сустракаўся з афіцыйнымі асобамі з Расеі, Шры-Ланкі і В’етнаму. З таго часу яго на дыпламатычных сустрэчах замяняў загадчык канцылярыі камісіі Цэнтральнага камітэту Кампартыі Кітаю ў замежных справах Ван І.

Праз ягонае знікненне свой візіт у Кітай, запланаваны на канец ліпеня, адклаў кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Джэймс Клэвэрлі. Таксама ў сярэдзіне ліпеня ў КНР павінен быў прыбыць кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль, аднак ягоны візіт таксама адмянілі.

Гэта не першы высокі чыноўнік, які раптоўна знікае ў Кітаі. У верасні 2018 года ў КНР знік намеснік міністра ўнутраных справаў і адначасова прэзідэнт Інтэрполу Мэн Хун Ўэй. Толькі пасля звароту міжнароднай арганізацыі ў Пекін, стала вядома, што ён затрыманы за карупцыю. У студзені 2020 года яго асудзілі на 13,5 гадоў зняволення.

Нагадаем, што 26 лістапада 2022 года раптоўна памёр міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле неафіцыйных крыніцаў, ён скончыў жыццё самагубствам.

Hавiны
«Наша Ніва»: Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея – самагубства
2023.02.19 17:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў