Супрацоўнікі ГУБАЗіКу ў Берасці прымусілі ўкраінку зняць з аўтамабіля герб Украіны і замяніць яго на афіцыйны сцяг Беларусі, піша «Зеркало».
Супрацоўнікі ГУБАЗіКу самі расказалі пра гэта ў сваім рэгіянальным тэлеграм-канале, паказаўшы, як «імгненна ўздзейнічаюць на экстрэмістаў».
Берасцейка Юлія родам з Украіны, але ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі. Таксама супрацоўнікі МУС РБ апублікавалі фота, як жанчына адклейвае са свайго «Chrysler 300M» чорна-белы трызуб, пасля чаго на тым месцы з’яўляецца налепка з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам Беларусі.
«Пасля фатальнай сустрэчы з супрацоўнікамі Берасцейскага цэнтру «Э» наш прыёмыш перагледзела свае погляды на жыццё і зрабіла правільныя высновы, што не можа не радаваць», – гаворыцца ў здзеклівай манеры ў заяве сілавікоў.
Украінскі трызуб, як і ўкраінскі сцяг, не ўключаны ў якія-небудзь спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.
ЗК belsat.eu