У Менску мужчына прыстрэльваў стрэльбу з балкона і параніў мінака


У Менску затрымалі 64-гадовага мужчыну, які ўчыніў страляніну з балкона сваёй кватэры і параніў мінака. Зламыснік сцвярджае, што прыстрэльваў стрэльбу. Супраць яго завялі крымінальную справу, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму ў сваім Telegram-канале.

Стрэльба, з якой мужчына ўчыніў страляніну з балкона ў Менску.
Фота: ГУУС Менгарвыканкаму / Telegram

Інцыдэнт адбыўся ў Фрунзенскім раёне сталіцы. У міліцыю звярнулася брыгада хуткай дапамогі, якая паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльным раненнем рукі.

Рэнтгенаўскі здымак рукі пацярпелага мужчыны.
Фота: ГУУС Менгарвыканкаму / Telegram

Высветлілася, што мінака параніў пенсіянер, які з балкона сваёй кватэры на трэцім паверсе дому прыстрэльваў пнеўматычную стрэльбу. Зламысніка затрымалі з «сілавой падтрымкай АМАПу», паінфармавалі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

Супраць 64-гадовага мужчыны завялі справу паводле артыкулу «Хуліганства». У міліцыі кажуць, што раней яго ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы.

Hавiны
Жыхар Менску ўчыніў буянства на станцыі метро «Няміга»
2023.01.03 13:26

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў