«На мінулым тыдні размаўляў з маці, усё было добра». Сваякі – пра супрацоўніка КДБ, які «сыграў» тэрарыста


Гісторыя з нібыта забойствам замежніка-тэрарыста ў Горадні працягвае раскручвацца – у той час, як «ByPol» сцвярджае, што ўсё гэта – пастаноўка, КДБ  распачынае крымінальную справу, дзяржаўнае тэлебачанне цалкам сур’ёзна паказвае сюжэты пра штурм гарадзенскай кватэры, гаспадар той кватэры затрыманы. «Белсат» жа паспрабаваў знайсці самога Аляксея Захарава, якога «ByPol» выкрыў як супрацоўніка КДБ, што сыграў ролю тэрарыста ў гэтай пастаноўцы.

Асоба, якую дзяржаўныя крыніцы назвалі «тэрарыстам-замежнікам». Скрыншот: відэа БТ

Спачатку мы патэлефанавалі бацьку Аляксея, але на званок так і не адказалі. Паводле інфармацыі «ByPol», бацька Захарава Мікалай Аляксандравіч Захараў – былы начальнік ізалятару часовага ўтрымання Гарадоцкага РАУС Віцебскай вобласці.

Мы паспрабавалі дазваніцца таксама да самога Аляксея, але ягоны тэлефон недасяжны.

Удалося датэлефанавацца да сястры супрацоўніка. Яна ўпершыню ад нас пачула пра падзеі ў Горадні і сказала, што нічога не ведае.

«На мінулым тыдні Лёша размаўляў з маці, ён тэлефанаваў ёй, і ў яго ўсё было добра», – сказала жанчына. На гэтым тыдні яна не мела навінаў ад брата.

Сястра Аляксея Захарава не стала аспрэчваць ні імя, ні прозвішча, ні месца службы брата, але перапытала, дзе ўсё адбылося – у Гомлі ці Горадні. Адчувалася, што яна крыху збянтэжаная.

Hавiны
BYPOL: «забітым» у Горадні замежнікам аказаўся супрацоўнік КДБ Беларусі Аляксей Захараў
2023.03.21 20:24

Пазней пост пра Аляксея Захарава з’явіўся ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси». Там жа былі пазначаныя нумары тэлефонаў супрацоўніка КДБ. Адзін з іх, на які мы тэлефанавалі раней, дагэтуль недаступны. Другі, як аказалася, належыць жонцы Аляксея. Яна не стала размаўляць і штосьці распавядаць, але з ейнага спакойнага голасу можна меркаваць, што нічога надзвычайнага ў сям’і не адбылося.

Аналітыка
Што гэта было? Аналізуем рэакцыю ўладаў на падзеі ў Горадні
2023.03.21 16:00

«Каратели Беларуси» пры гэтым пішуць, што Аляксей Мікалаевіч Захараў, супрацоўнік УКДБ па Віцебскай вобласці, сыграў не толькі Аляксея Мікалаевіча Ламакіна. Ёсць у яго, нібыта, і яшчэ адна іпастась: Аляксей Мікалаевіч Сямёнаў. Адрасы і асабістыя нумары Захарава і Сямёнава адрозніваюцца, але абодва жывуць у Віцебску, Захараў – на вуліцы Медыцынскай, Сямёнаў – на праспекце Чарняхоўскага.

Пра інцыдэнт у Горадні стала вядома 19 сакавіка. Паводле інфармацыі КДБ, там забілі замежнага грамадзяніна, які рыхтаваў тэракты ў Беларусі. Пры затрыманні замежнік аказаў супраціў, страляў з аўтамата і кідаў гранаты. Сілавікі, як паведамлялі дзяржаўныя крыніцы, не пацярпелі. КДБ завёў крымінальную справу. Праўладныя медыі паведамлялі, што Ламакіна маглі закінуць з Польшчы, а таксама пісалі пра магчымую ягоную сувязь з СБУ.

Каментар
«Адказ на Мачулішчы». Кіраўнік «ByPol» назваў фэйкам «бліскучую аперацыю КДБ» у Горадні
2023.03.21 13:26

СП belsat.eu

Стужка навінаў