Офіс Ціханоўскай распавёў, як беларусам варта правесці «адзіны дзень галасавання»


Каманда Офісу Святланы Ціханоўскай апублікавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці 25 лютага – так званы «адзіны дзень галасавання» ў Беларусі.

«Прапаганда актыўна кліча вас на так званыя выбары. Але 25 лютага не будзе ніякага выбару. У бюлетэнях няма імёнаў тых, хто прапануе рэальныя змены. Няма людзей, што скажуць праўду пра праблемы. Бо рэжым дапусціў да выбараў толькі зручных яму марыянетак.

Прапаганда напэўна распавядзе аб выключнай яўцы ў дзень галасавання. Аднак зараз я звяртаюся да вас: не ўдзельнічайце ў гэтым бессэнсоўным фарсе, ігнаруйце яго», – заклікала абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Яна зазначыла, што нават ва ўмовах бязвыбару ёсць магчымасць абраць тое, якім будзе гэты дзень.

Каманда Офісу Ціханоўскай прапанавала свае варыянты, як правесці 25 лютага:

  • прыгатаваць беларускую нацыянальную страву, пакаштаваць самім ці пачаставаць сяброў;
  • наведаць музей або далучыцца да экскурсіі;
  • заняцца спортам;
  • сустрэцца з сябрамі або пагутарыць з тымі, каго даўно не бачылі;
  • застацца дома і глядзець на YouTube марафон «Абіраючы Новую Беларусь».

«Вы самі можаце абраць, як правесці гэты дзень. Але галоўнае: правядзіце яго з карысцю для сябе, а не для рэжыму!» – заклікала Ціханоўская.

Hавiны
Карпянкоў напярэдадні выбараў палохае беларусаў вагнэраўцамі
2024.02.12 10:20

Нагадаем, 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога 25 лютага 2024 года будзе «адзіным днём галасавання» – тады маюць адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў. Датэрміновае галасаванне ўжо распачалося.

Аб’ектыў
Бязвыбары ва ўзмоцненым рэжыме: больш за 10 тысячаў сілавікоў будуць «ахоўваць» беларусаў
2024.02.19 20:41

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў