Прэм’ера новага трайлера фестывалю «Бульбамуві-2014»


У сеці з’явіўся афіцыйны ролік, які прамуе чацвёрты фестываль незалежнага беларускага кіно «Бульбамуві». Аўтарам відэа выступіў малады рэжысёр Арцём Лобач.

Сёлета ў конкурснай праграме не будзе падзелу на катэгорыі (дакументальны фільм, анімацыя, мастацкі фільм). Працы можна дасылаць арганізатарам да 10 верасня. Пераможцаў чакаюць грашовыя ўзнагароды і статуэткі – залатая і срэбная бульбы. Трохдзённая імпрэза пройдзе 24-26 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры «Muranow».

Глядзі таксама
Каментары