«Атрымала, што хацела». Жыхары Барысава пра забітую снайперку


Журналісты «Белсату» спыталі жыхароў вуліцы, дзе жыла Наталля Красоўская, як яны ставяцца да таго, што беларуска ваявала на баку тэрарыстаў з «ДНР».

{movie}«Што хацела, то і атрымала». Жыхары Барысава пра забітую снайперку на Данбасе|right|18132{/movie}

Украінскія вайскоўцы змясцілі фота забітай жанчыны, якая ваявала на Данбасе за баевікоў. Беларускія блогеры пазналі ў ёй жыхарку Барысава Наталлю Красоўскую, якая раней пахвалілася журналістам сваёй снайперскай вінтоўкай і тым, што «забівае ворагаў».

«Ну што ж, у Беларусі ім кепска было – паехала туды. Што хацела, то і атрымала»
, – кажа адзін з жыхароў Барысава.

Рэспандэнты падзеленыя на два лагеры – тых, хто падтрымлівае і тых, хто не падтрымлівае рашэнне Красоўскай ехаць на Данбас. «Гэта яе выбар», – гавораць апошняе.

Глядзіце больш – у відэа апытання.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары