«Тэхніку пераганялі ў "расейскі" Данецк, рушэнцам», – 19-гадовы вайсковец распавёў, як ягонае фармаванне ўзбройвала баевікоў


Затрыманаму супрацоўнікамі СБУ Пятру Хахлову – 19 гадоў. Ён разам з сябрам вырашыў добраахвотна сысці з расейскага войска да рушэнцаў, бо чуў, што ім плоцяць каля 5 тысячаў долараў за месяц. У Расеі ён служыў шараговым 9-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ, якая дыслакуецца ў Растоўскай вобласці, піша «УНІАН».

Падчас допыту Хахлоў паведаміў, што ягоны гарнізон перадае прарасейскім баевікам вайсковую тэхніку і боепрыпасы. У прыватнасці, яны рэгулярна атрымліваюць сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», БМП-2, БТР-80.

{movie}Расейскі вайсковец распавядае, як яго частка пастаўляе ўзбраенне тэрарыстам|right|18128{/movie}

Раней Крэмль неаднаразова адмаўляў ваенную падтрымку рушэнцаў на Данбасе.

Адзін з кіраўнікоў «ДНР», гэтак званы прэм’ер Аляксандр Захарчанка, прызнаўся, што на Данбасе ваююць кадравыя расейскія вайскоўцы. Адпаведнае заява была размешчана на сайце «ДНР».

«Мы ніколі ні ад каго не хавалі, што сярод сілаў рушэння шмат расейцаў, без дапамогі якіх нам было б значна складаней змагацца. Думаю, за ўвесь ваенны час іх было каля 3-4 тысяч. Некаторыя ўжо сышлі, многія яшчэ тут. Ёсць і загінулыя хлопцы», – падкрэсліў ён.

Пры гэтым Захарчанка дадаў, што расейскія вайскоўцы прыязджаюць туды падчас адпачынку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў