Сучасная еўрапейская і старадаўняя ліцвінская кухні – у Менску (фота)


Чарговы фестываль кулінараў «Смачны блог» зладзілі ў Менску. Імпрэза сабрала найлепшых кухараў краіны, якія прадэманстравалі сваё майстэрства.

Акрамя беларусаў у фестывалі ўзялі ўдзел адмыслоўцы з Італіі, ЗША, Украіны, Расеі, Літвы, Грузіі ды іншых краінаў. Разынкаю сёлетняй імпрэзы сталася прыгатаванне верашчакі – традыцыйнай беларускай, літоўскай і польскай стравы, вядомай ад сярэдзіны VII стагоддзя.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў