«Супраць нас змагаюцца сотні палякаў, чэхаў, галандцаў» (відэа)


Сепаратысты, якія збеглі з Лісічанску, перакананыя, што ўкраінская армія атрымлівае велізарнае ваеннае падтрыманне з боку Захаду.

На «YouTube» з’явілася відэа, у якім група баевікоў у масках дзеліцца ўражаннямі пасля нядаўніх баявых дзеянняў.

«Сюды прыязджаюць палякі, чэхі, галандцы. Падаецца, што ў Севераданецку 800 палякаў», – распавёў адзін з іх.

Іншыя баевікі ў масках каментуюць абсталяванне ўкраінскай арміі. «Неверагодна – столькі казалі, што ўкраінская армія мае адзін танк і той іржавы. Тэхнікі маюць вельмі шмат – і тэхніка найноўшай распрацоўкі. Нядаўна я бачыў танк «Аплот». Як ён мог з’явіцца ў іх?»

«Такі танк ні па кішэні Міністэрству абароны Украіны», – дадае іншы.

«У аэрапортах ў Днепрапятроўску і Харкаве нашай разведкай заўважаныя «Раптары» (амерыканскія дроны – рэд.), самалёты тэхналогіі «Стэлс» (нябачныя для радараў – рэд.) F 22, верталётаў «апаче», танкі «абрамс», хамеры», – кажа яшчэ адзін з байцоў.

Чалавек з барадой у арафатцы на галаве таксама гаворыць, што пры адным з забітых былі знойдзеныя амерыканскія дакументы. На іншым роліку баевік прадстаўляецца як «Бядун» і кажа, што ён прыехаў у Данбас з Сібіры.

У канцы сепаратысты паказваюць доказ амерыканскай ваеннай дапамогі – нож з надпісам: «І гэта рэальны прыклад – нож зроблены ў ЗША. Тое, што яны маюць. […] Нож – трафей, адабраны ў палкоўніка – рэжа нават метал і застаецца вострым, як брытва. Гэта вельмі дарагі нож, а не кітайская падробка. Іх не выкарыстоўваюць у арміі ЗША, а толькі ў спецыяльных падраздзяленнях».

КБ, belsat.eu, censor.net.ua

Глядзі таксама
Каментары