Спякота ў Беларусі: да +35°С у бліжэйшыя дні


Паводле сіноптыкаў, прынамсі да канца ліпеня ў Беларусі будзе спякотнае надвор’е. У другой палове тыдня слупок тэрмометра можа падняцца ажно да +35°С. Карэспандэнт «Белсату» спраўдзіў, дзе жыхары гарадоў ратуюцца ад спёкі.

{movie}Спякота ў Беларусі: да +35°С у бліжэйшыя дні|right|17680{/movie}
У панядзелак менскі пляж у Цнянцы запоўнены людзьмі. Нагода – рэкордна высокая тэмпература па краіне – 29 – 32, што вышэй за сярэдні паказнік на 5 градусаў.

Паводле Цэнтру гігіены ды эпідэміялогіі, у Беларусі забараняецца купацца толькі ў 11 вадаёмах, са спісам якіх можна азнаёміцца на сайце арганізацыі. У Менску, напрыклад, абмежаванняў няма, акунуцца магчыма на 26 пляжах. Вынятак – тэхнічныя вадаёмы. У Менску гэта Чыжоўскае вадасховішча і ваколіцы паўвострава на Цнянцы. Але паколькі забарона не прадугледжвае нават штрафаў, людзей яна не надта спыняе.

Бавячы час на вадзе, трэба памятаць пра бяспеку. Паводле МНС, сёлета патанулі 269 чалавек, 18 з якіх былі няпоўнагадовыя. Лічба магла бы быць удвая большая, але, на шчасце, 268 чалавек удалося ўратаваць. Траціна з іх – дзеці. Наагул, дзеці ўваходзяць у групу павышанай рызыкі. Таксама шмат здарэнняў прыпадае на нецвярозых, аматараў скакаць у ваду з разгону і пагуляцца з буйкамі.

Падчас купальнага сезону з дзявятай да дваццаць першай гадзіны на гарадскіх пляжах дзяжурыць брыгада медыкаў. Але гэта не нагода губляць пільнасць як у вадзе, гэтак і на пякучым сонцы.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары