Галандскія камандас могуць пачаць паляванне на Гіркіна і яго пасобнікаў ва Украіне


Галандыя і Аўстралія адпраўляюць свае вайскова-паліцэйскія падраздзяленні ва усходнюю Украіну, каб забяспечыць аб’ектыўнае расследаванне прычынаў катастрофы «Боінга-777», паведамляе галандскае выданне «De Telegraaf».

Таксама Амстэрдам сур’ёзна абдумвае магчымасць удзелу ў аперацыі корпусу камандас (КСТ), якія маюць вялікі баявы вопыт у рамках дзейнасці НАТА і міратворчых сілаў ААН.



КСТ – падраздзяленне, якое займаецца пераважна антытэрарыстычнай дзейнасцю. Яны спецыялізуюцца ў вызваленні закладнікаў і захопе ваенных злачынцаў.



Камандас гатовыя, калі спатрэбіцца, узяць на сябе адказнасць у захопе лідара прарасейскіх сепаратыстаў – Ігара Гіркіна. У КСТ ёсць досвед падобных акцый за мяжой. Найбольш вядомая з іх – захоп ў 1997 годзе ў Сараеве харвата Владка Купрэшкіча, абвінавачанага ў этнічных чыстках супраць баснійскіх мусульман.

Галандскія эксперты прызнаюць, што ў існых умовах ажыццявіць такога роду аперацыю ва Украіне будзе надзвычай складана.

Для ўдзелу замежных міратворцаў на тэрыторыі Украіны неабходны мандат ААН і згода Кіева. Таксама не выключана, што ў выпадку міратворчай місіі заходніх вайскоўцаў, «міратворчы» мандат запатрабуе і Расея, што фактычна будзе азначаць увод войскаў РФ на тэрыторыю Украіны.



Настроі ў галандскім грамадстве пасля збіцця «Боінга-777» над Украінаю надзвычай абвостраныя і народ патрабуе адплаты, таму верагоднасць таго, што ва Украіну пашлюць спезнац, даволі высокая.

МЯ, belsat.eu, паводле censor.net.ua

Стужка навінаў