У Горках бюджэтнікаў змушаюць збіраць макулатуру і бутэлькі


Як паведамляе абвестка на цэнтральнай раённай лякарні, кожны работнік павінен прынесці 40 кг макулатуры, 24 кг шкла і 6 кг вырабаў з пластыка, піша сайт «Horki.info».

У Горацкай лякарні кажуць, што індывідуальныя нормы сёлета ўведзеныя ўпершыню. Раней быў агульны план на ўсю лякарню. У розныя гады ён складаў ад двух да трох тон макулатуры.

Zrzut ekranu 2014-07-25 o 17.14.25

Між тым супрацоўнікі адной з горацкіх устаноў культуры кажуць, што іх могуць пазбавіць прэміі, калі арганізацыя не выканае нормы па здачы другаснай сыравіны.

Горацкія чыноўнікі лічаць, што планы па зборы другаснай сыравіны – завоблачныя, паведамляе «Horki.info».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары