«Адыс Абеба» рыхтуе новы альбом


“Адыс Абеба” – тая каманда, якая дасканала трапляе ў той стыль, які прэзентуе. Найлепшая рэгі-каманда Беларусі дала летні канцэрт – па-хатняму ўтульны і эмацыйна вычарпальны.

{movie}«Адыс Абеба» рыхтуе новы альбом |right|17587{/movie}

Прыхільнікі каманды ўжо даўно вывучылі на памяць песні з апошняга ў часе альбому, “Механізм”, і яўна зачакаліся новага рэлізу. Лідар “Адыс Абебы” Дзіма Іваноў кажа, што праца над ім ужо ідзе. Праўда, гэта будзе не зусім звыклы альбом.

ДЗІМА ІВАНОЎ, «АДЫС АБЕБА»: “Гэта будзе хутчэй нават не альбом, а супольны праект з шматлікімі музыкантамі – беларускімі, расейскімі, музыкамі з Еўропы, можа нават з Ямайкі”.

Сярод гасцей праекту “Адыс Абебы” будуць гурты “Нейра дзюбель”, “Дай дарогу!”, Аляксандр Памідораў. Тэксты Дзіма Іваноў піша сам, але адну з песень хоча выканаць на верш Алеся Разанава.

ДЗІМА ІВАНОЎ, «АДЫС АБЕБА»: “У класе 10-11-м пазнаёміўся ў падручніку з творчасцю Алеся Разанава. Вельмі мяне ўразіла яго паэзія. Тады зацікавала, і вось урэшце планую, што ў гэтым альбоме ўсё атрымаецца”
Новы альбом “Адыс Абеба” збіраецца прэзентаваць у наступным годзе, некаторыя новыя творы з яго ўжо можна пачуць на канцэртах гурта”.

Іншыя тэмы: Пір пасля бітвы на Грунвальдскім фэсце ў Дудутках, міжнародны рэтрамотафестываль „Кола Часу”, выступ беларускага баяніста і кампазітара Аляксандра Ясінскага ў Гомлі.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары