Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук наведала Ватыкан


Жонка лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук 20 верасня наведала Ватыкан. Пра гэта паведамляе амбасада Літвы ў Італіі.

Наталля Пінчук 20 верасня 2023 года наведала Ватыкан.
Фота: Lietuvos Respublikos ambasada prie Šventojo Sosto ir Maltos Ordinui / Facebook

Падчас сустрэчы з акрэдытаванымі дыпламатамі Наталля Пінчук распавяла ім пра беларускіх палітвязняў, як яны пакутуюць у лукашэнкаўскіх турмах. Сустрэча прайшла пры падтрыманні амбасадараў Польшчы і Літвы ў Ватыкане.

Наталля Пінчук 20 верасня 2023 года наведала Ватыкан.
Фота: Lietuvos Respublikos ambasada prie Šventojo Sosto ir Maltos Ordinui / Facebook
Наталля Пінчук 20 верасня 2023 года наведала Ватыкан.
Фота: Lietuvos Respublikos ambasada prie Šventojo Sosto ir Maltos Ordinui / Facebook

У апошні дзень лета Наталля Пінчук выступіла на Нобэлеўскай канферэнцыі міру – 2023. Сёлета на канферэнцыі адзначалі дасягненні праваабаронцаў, вызначалі рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікалі да дзеянняў у падтрыманне іхнае працы. На канферэнцыі выступілі лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру, маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года – у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага.

Таксама днямі палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі «Залатыя лаўры» ў намінацыі «Асоба года». Уручэнне прэміі адбылося 19 верасня ў Варшаве. Са словаў арганізатараў, прэмія Алесю Бяляцкаму ўручаецца «за непахісную і бескампрамісную барацьбу за свабоду, дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі, а таксама за шматгадовыя намаганні для пабудовы грамадзянскай супольнасці з правам крытыкі ўладаў, магчымасцю пратэставаць і выказваць сваю думку».

Нагадаем, што ў сакавіку суддзя Марына Запаснік прызначыла заснавальніку праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму вырак – 10 гадоў калоніі.

Інтэрв’ю
Бяляцкі ведаў, што па яго прыйдуць, а чаму не з’ехаў? Інтэрв’ю з Наталляй Пінчук – жонкай зняволенага
2023.03.26 22:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў