Шосты дзень у Беларусі трывае сумеснае з расейцамі трэнаванне вайсковай авіяцыі


Мінабароны Беларусі паведаміла пра працяг сумеснага з расейскай арміяй лётна-тактычнага трэнавання. «Сёння авіяцыйныя фармаванні выконваюць задачы паводле прызначэння», – сказалі ў прэс-службе ведамства.

Авіяцыйныя трэнаванні беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Паведамленне пра працяг вучэнняў міністэрства абароны Беларусі апублікавала ў сваім Telegram-канале. Будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы ваенна-паветраных сілаў і войскаў СПА.

«Сёння ў рамках сумеснага лётна-тактычнага вучэння Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі авіяцыйныя фармаванні працягваюць выконваць задачы паводле прызначэння», – праінфармавалі ў Мінабароны.

Гэтыя трэнаванні пачаліся ў панядзелак, 16 студзеня. Плануецца, што скончацца яны 1 лютага.

Афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што «вучэнне мае выключна абарончы характар».

19 студзеня медыі напісалі пра інцыдэнт з самалётам, які ўдзельнічаў у трэнаванні. Паводле неафіцыйных звестак, у МіГ-31К загарэўся рухавік. Жыхары некалькіх гарадоў, у тым ліку Маладзечна і Вялейкі, чулі выбух. Верагодна, гэта быў пампаж самалёта: парушэнне працы рухавіка, што суправаджаецца мікравыбухамі праз супрацьплынь газаў.

Hавiны
«Беларускі Гаюн»: над Маладзечнам у вайсковага самалёта загарэўся рухавік. Мясцовыя чулі выбух
2023.01.19 14:33

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў