Украінскія ратаўнікі знайшлі «чорную скрыню» «боінга» (відэа)


Адмыслоўцам з МНС Украіны, якія працуюць на месца падзення малайзійскага «боінга», удалося знайсці адзін з бартавых самапісцаў. Пакуль невядома, ці атрымае «чорную скрыню» афіцыйны Кіеў. Раней баевікі заяўлялі, што перададуць «чорныя скрыні» у Маскву.

{movie}Украінскія ратаўнікі знайшлі «чорную скрыню» «боінга»|right|17546{/movie}

Сёння кіраўнік украінскай Дзяржаўнай камісіі для расследавання катастрофы самалёта над Данеччынаю Уладзімір Гройсман заявіў, што доступ да «чорных скрыняў» стаўся б важным крокам у расследаванні акалічнасцяў авіякатастрофы. Пакуль жа афіцыйнаму Кіеву ўдалося дамовіцца з баевікамі толькі пра вываз целаў загінулых. Працаўнікі МНС і прадстаўнікі АБСЕ атрымаюць магчымасць загрузіць целы ў адмысловыя вагоны-рэфрыжэратары ды вывезці іх на бяспечную тэрыторыю.

«Але мы не атрымалі ад баевікоў, што кантралююць месца падзення летака, ніякіх гарантыяў бяспекі экспертаў», – падкрэсліў Уладзімір Гройсман.

На вечар 19 ліпеня знайшлі 192 целы ахвяраў авіякатастрофы. Паводле афіцыйнай інфармацыі на самалёце ляцелі 298 асобаў, з якіх 80 – дзеці.

Малайзійскі пасажырскі лятак («Malaysia Airlines») вылецеў з Нідэрландаў і быў збіты над тэрыторыяй Украіны. Прарасейскія баевікі былі ўзялі на сябе адказнасць за атаку, аднак потым пачалі адмаўляць сваю датычнасць да тэракту. У сваю чаргу ўкраінскі бок апублікаваў аўдыязапісы перамоваў баевікоў, з якіх вынікае, што яны збілі «боінг», выкарыстоўваючы ракетны комплекс «Бук-М».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары