Чатыры доказы таго, што малайзійскі самалёт збілі прарасейскія баевікі


Баевікі вінаваціць Украіну, а Украіна – баевікоў з “Данецкай Народнай рэспублікі”. Пры гэтым калі факты, якія ўказваюць на віну ўкраінцаў, знайсці складана, то доказаў віны сепаратыстаў значна больш.

1. Тэрарысты бяруць адказнасць за атаку

Тое, што самалёт збілі і зрабілі гэта менавіта баевікі, яны ж самі і пацвердзілі, пакуль яшчэ не было вядома, што ахвяраю стаў пасажырскі борт. На акаунце прыхільнікаў баевікоў “Укантакце” з’явіўся запіс пра „пцічкапад” са словамі „А таксама ёсць інфармацыя пра другі збіты самалёт, здаецца Су”. Пазней запіс быў выдалены.

https://fbcdn-sphotos-f-a.akamaihd.net/hphotos-ak-xpa1/v/t1.0-9/10525610_10202323644632020_4220174482234865346_n.jpg?oh=60b01c3e78ba50b1bcf6b23080610c5a&oe=5436A953&__gda__=1413036101_0f5239096d233e15e7a089324d15f192

2. Побач з месцам атакі – ракетны комплекс тэрарыстаў

За некалькі гадзінаў да катастрофы ў Данецкай вобласці заўважылі перасоўванні ракетнага комплексу „Бук”, з дапамогаю якога, як мяркуецца, і было здзейснена злачынства. Пра „Бук” у Снежным, што ў Данецкай вобласці, паведаміў праз свой фэйсбук кіраўнік Інфармацыйнага супраціву Дмітро Тымчук.

3. Перахоп перамоваў баевікоў

Яшчэ адным доказам датычнасці да здарэння сепаратыстаў могуць быць іх перамовы, якія перахапіла СБУ. У аўдыёзапісы мужчыны, які паводле спецслужбаў з’яўляецца баевіком „Безлерам” дакладвае кіраўніку расейскай выведкі Гераніну пра збіты самалёт. Таксама фігуруюць тэрарысты „Маёр” і „Грэк”. З размовы вынікае, што цывільныя ахвяры сталі для іх нечаканасцю.

{movie}Перамовы тэрарыстаў|right|17514{/movie}

4. Тэрарысты мелі адпаведную зброю і збівалі раней самалёты ў гэтай мясцовасці

Варта звярнуць увагу і на словы пракрамлёўскага палітолага Сяргея Кургіняна, што тэрарысты валодаюць зенітна-ракетным комплексам „Бук” і гатовыя яго выкарыстаць. „Нашыя таленавітыя электроншчыкі, вядома, яе адрамантуюць. І я думаю, што ўжо адрамантавалі захопленую ў украінскіх бандытаў-бандэраўцаў устаноўку „Бук”. І яны ў хуткім часе будуць яе ўзнаўляць. І магчыма нават апынецца, што ўстановак будзе некалькі”, – заявіў 13 ліпеня Кургінян.

{movie}Тэрарысты адрамантавалі комплекс “Бук”|right|17515{/movie}

Зенітна-ракетны комплекс „Бук” можа збіваць самалёты, якія ляцяць на вышыні да 18 кіламетраў. Боінг малайзійскай авіякампаніі быў збіты на вышыні 10 кіламетраў.

ДК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары