«Белавія» не будзе лятаць праз усход Украіны, рэйсы ў Кіеў застануцца


У мэтах бяспекі авіякампанія «Белавія» вырашыла змяніць маршруты самалётаў, якія ляталі праз усходнюю частку Украіны.

«Палёты над астатняй часткай Украіны дазволеныя для ўсіх авіякампаній. Акрамя таго, мы працягнем выконваць рэйсы ў міжнародны аэрапорт Барыспаль (Кіеў)», – паведамляюць у прэс-службе кампаніі.

Змена маршрутаў можа адбіцца на працягласці палётаў, магчымыя затрымкі.

Некаторыя расейскія і еўрапейскія кампаніі таксама спынілі палёты над тэрыторыяй Украіны.

17 ліпеня ў Данецкай вобласці побач з мяжой з Расеяй быў збіты самалёт авіякампаніі «MalaysiaAirlines» «Боінг-777». Прадстаўнікі малайзійскай авіякампаніі кажуць аб загінулых 283 пасажырах і 15 чальцоў экіпажа.

ДК, belsat.eu

Стужка навінаў