«Iphone» здраднік?


https://youtu.be/ANQiU4tem_Y
Скандальная навіна ад кітайскіх Ай-Ці-экспертаў цэнтру інфармацыйнай бяспекі, якія вінавацяць “iPhone” у пагрозе нацыянальным інтарэсам краіны. Справа ў тым, што на іхную думку, смартфон няспынна захоўвае звесткі месцазнаходжання ўладальніка.

{movie}«Iphone» здраднік? |right|17437{/movie}

Ўан Цзяцзе, цэнтр інфабяспекі, Кітай:
“Па-першае, мы падлучаем “iPhone” да камп’ютара праз Ю-Эс-Бі. Пасля з некаторымі адмысловымі праграмамі мы можам паглядзець пэўныя сістэмныя каталогі, якіх не могуць бачыць звычайныя карыстальнікі. У сістэмных каталогах мы выявілі схаванае месца, у якое запісваецца месцазнаходжанне карыстальніка ў розны час”.

Эксперт таксама патлумачыў, што механізм пабудаваны на функцыі “частыя месцазнаходжанні”.

Ма Дын, Універсітэт Грамадскай Бяспекі, Кітай:
“Калі мы адключаем дадзеную функцыю, гэта ніякім чынам не ўплывае на яе, і тэлефон працягвае па-ранейшаму рэгістраваць звесткі, але яны папросту становяцца нябачныя”.

На старонцы “Эпл” ужо з’явілася адпаведная заява, з якой вынікае, што функцыя, якая вЫклікала перасцярогі, прызначаная выключна для дапамогі карыстальнікам, а ўся інфармацыя даступная толькі ўладальніку смартфона.

Таксама глядзіце ў выпуску іншыя тэмы:

амерыканскае вайсковае агенцтва DARPA падзялілася чарговым відэа выпрабаванняў “Робата-мула”;
інавацыйны сканэр 3D-прасторы пад назваю Zebedee прапанаваў Джонатан Робэртс з даследчай кампаніі CSIRO;
у Злучаных Штатах стартуюць продажы абмежаванай серыі слухавак “Soundsight”, абсталяваных сістэмамі запісу гуку і відэа;
студэнт Дэйвіда Гэдбэрґ прапанаваў тэлевізар, што паказвае малюнак толькі ў выпадку ўсмешкі гледача.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары