300 расейскіх журналістаў могуць трапіць у спіс неўязных у краіны Еўразвязу


Міністэрства ўнутраных спраў прапануе забараніць уезду ва Украінў і краіны ЕЗ гендырэктару «Першага каналу» і яшчэ тром сотням расейскіх журналістаў.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка, перадае «Zn.ua».

«МУС Украіны прапанаваў МЗС звярнуцца да Еўразвязу – праверыць гэтых журналістаў і забараніць ім уезд, для таго, каб, хоць бы, такім чынам, Еўропа паказала, што яна супраць прапагандысцкай хлусні», – заявіў прадстаўнік украінскага МУС.

Антон Герашчанка таксама паведаміў, што МУС устанавіла асобу жанчыны, якая сёлета распавяла расейскім тэлеканалам пра распятага, украінскімі вайскоўцамі, хлопчыка. Гэтую жанчыну, па словах Герашчанкі, клічуць Галіна Астапенка (Пышняк).

Дарадца міністра распавёў, што яна вядзе асацыяльны лад жыцця, і наўмысна была выкарыстаная для таго, каб дыскрэдытаваць украінскіх вайскоўцаў.

Сюжэт пра распятага ў Слявянску хлопчыка з’явіўся ў эфіры расейскага «Першага каналу».

Чытай таксама: Жыхароў Славянску запыталі пра распятага хлопчыка ў іхным горадзе

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары