Украінская Нацыянальная гвардыя купляе беларускія МАЗы


Адна з частак Нацыянальнай гвардыі Украіны падпісала дамову на пастаўку 44 цяжкавікоў беларускай вытворчасці. Гэта машыны рознага прызначэння – цягачы і цяжкавікі для перавозу людзей.

Тэндэр быў закрытым з увагі на «тэрміноваю патрэбаю ды ў сувязі з выкананнем указу Прэзідэнта пра частковую мабілізацыю», – паведамляе партал «Нашыя грошы», што сочыць за дзяржаўнымі выдаткамі.

Цяжкавікі маюць прыбыць у вайсковую частку 3078 Нацгвардыі да канца году.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў