Прызналі памерлым, а цела так і не знайшлі


14 гадоў таму пры нявысветленых абставінах знік тэлеаператар «ОРТ» і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Зміцер Завадскі.

Раніцай 7 ліпеня 2000 г. Зміцер паехаў у аэрапорт «Менск-2». Ён павінен быў там сустрэць свайго калегу з Масквы журналіста Паўла Шарамета. З таго часу пра лёс Змітра Завадскага нічога не вядома.

У 2002 г. Менскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні Завадскага афіцэраў спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка (асуджаныя на пажыццёвае зняволенне), а таксама былога курсанта Акадэміі МУС Аляксея Гуза (асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі) і грамадзяніна Сяргея Савушкіна (ужо выйшаў на свабоду). У дачыненні гэтых людзей да выкрадання Завадскага мала хто паверыў.

{movie}Нельга забыць |right|17329{/movie}

«Мы ведаем, мы здагадваемся, хто за гэтым стаіць. Але і забойцы, і арганізатары, і тыя, хто замаўляў, – на волі», – заявіў сёння лідар «Аб’яднанай грамадзянскай партыі» Анатоль Лябедзька. Беларуская апазіцыя ўпэўненая ў тым, што Зміцер Завадскі стаў ахвярай рэжыму Лукашэнкі. «Усё роўна прыйдзе той час, калі будуць адкрытыя судовыя працэсы і ўсё будзе расстаўлена па паліцах. Толькі, на вялікі жаль, гэта будзе не пры гэтай уладзе», – зазначыў палітык.

Справа знікнення Завадскага некалькі разоў прыпынялася і зноў аднаўлялася. 27 лістапада 2003 года суд прызнаў зніклага журналіста памерлым, хаця яго цела так і не знайшлі. У гэтым годзе Змітру павінна было споўніцца 42 гады.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў