«Пуцін х..ло» і «Слава Украіне!»: у цэнтры Масквы адбыўся пратэст супраць расейскага прэзідэнта


Некалькі дзясяткаў жыхароў расейскае сталіцы выйшлі на мітынг супраць Пуціна 6 ліпеня. Над расейскай сталіцай прагучала песня «Ла-ла-ла».

{movie}Акцыя супраць Пуціна ў Маскве. Відэа: Inforesist|right|17312{/movie}

Людзі праспявалі ўсім вядомы гіт «Пуцін х..ло», адна з жанчын была ў кашульцы з адпаведным надпісам. У руках пратэстоўцы трымалі плакаты з лозунгам «Свабоду палітвязням!» і скандавалі «Далоў уладу чэкістаў».

Паліцыянты разагналі несанкцыянаваны мітынг, вырваўшы ў актывістаў транспарант і зацягнуўшы іх у аўтазак.

Ужо адтуль затрыманыя працягнулі спяваць гімн Украіны ды скрозь краты крычалі: «Свабоду палітвязням!», «Далоў узурпатара Путлера!».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў