Савет нацыянальнай бяспекі адхіліў прапановы забараніць у краіне гэтую сацыяльную сетку. Некаторыя мясцовыя палітыкі баяцца ўплыву «Facebook» на вынікі сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле прадстаўніка прэзідэнта краіны Хаміда Карзая, кіраўнік дзяржавы распарадзіўся не забараняць сацсетку і заклікаў маладых людзей адказна выкарыстоўваць магчымасці «Facebook», паведамляе «Bbc.co.uk».
14 чэрвеня ў краіне прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у які выйшлі былы міністр замежных спраў краіны Абдула Абдула і экс-міністр фінансаў Ашраф Ганы.
Абвяшчэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў запланавана на 7 ліпеня.