Страляніна і выбухі ў Данецку. Чачэнцы ловяць на вуліцах людзей і дапытваюць


Баевікі сцягнулі сілы ў сталіцу г. зв. «Данецкай народнай рэспублікі».

Некалькі моцных выбухаў прагучалі ў раёне данецкага аэрапорту. «Тры выбухі было. Было чуваць яшчэ нешта падобнае на гул самалёта. Я выйшаў на вуліцу, каб у цэнтр паехаць, але вярнуўся», – распавёў «Оstro.org» адзін з мясцовых жыхароў.

У вёсцы Аўдзееўка, што пад Данецкам, відавочцы распавядаюць: «Самалёт праляцеў. Бахнула так – аж вокны задрыжалі». Мясцовыя жыхары гавораць, што чачэнскія найміты ловяць людзей на вуліцах і дапытваюць.

{movie}Данецк |right|17311{/movie}

Украінскія сілавікі запэўніваюць, што ў Данецку, куды са Славянску збеглі сепаратысты, авіяцыі выкарыстоўваць не будуць.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў