У Славянск вязуць гуманітарную дапамогу


У вызвалены ўкраінскімі войскамі Славянск вязуць гуманітарную дапамогу.

Пра гэта паведаміў в.а. міністра ўнутраных справаў Арсэн Авакаў, перадае радыё «Свабода». Раніцай у горад накіраваліся калоны з гуманітарнай дапамогай. «5000 боханаў хлеба, 5000 бутляў вады», – адзначыў Авакаў. Паводле кіраўніка МУС, у цяперашні час рухаецца калона са Святагорску, адкуль вязуць 400 бляшанак мясных і 200 рыбных кансерваў. Напярэдадні ўкраінскія ваенныя вызвалілі ад баевікоў Краматорск і Славянск.

{movie}Над Краматорскам узнялі ўкраінскі сцяг|right|17310{/movie}

Пад кантроль украінскіх жаўнераў таксама перайшлі гарады Дружкоўка і Горлаўка Данецкай вобласці.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары