У Гомель прыехала ікона святога, які дапамог Маскве перамагчы на Куліковым полі


Абраз і парэшткі Сергія Раданежскага можна ўбачыць у Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы.

Святыня будзе перабываць у Гомлі да 8 ліпеня. Сёлета праваслаўныя вернікі святкуюць 700-годдзе з дня нараджэння Сергія Раданежскага. Пакланіцца іконе можна штодня з 8:00 да 20:00.

Сергія Раданежскага лічаць заступнікам расейскага войска. З ягонаю дзейнасцю на карысць веры звязваюць перамогу расейскіх войскаў на Куліковым полі, а таксама пашырэнне праваслаўя – масавае будаўніцтва цэркваў і манастыроў. Праваслаўныя хрысціяне вераць, што Сергій Раданежскі здзейсніў мноства цудаў, у тым ліку навучыў старца-падарожніка чытаць, прачытаўшы малітву.

ЮВ паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары