У Горадні прымушаюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку


У дамах на вул. Церашковай сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі друкаванымі падпіснымі лістамі. Калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку, збіральнік подпісаў ставіў насупраць іх прозвішча пазначэнне “отказ” – паведамляе ініцыятыва “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Тым часам у гарадзенскім дзіцячым садку № 73 працаўнікоў, што адмовіліся падпісвацца ў падтрыманне цяперашняга кіраўніка дзяржавы, прымушаюць пісаць пісьмовыя тлумачэнні. Гарадзенскія незалежныя назіральнікі называюць такія праявы адміністрацыйнага ціску брутальным парушэннем выбарчага заканадаўства і дыскрымінацыяй грамадзянаў.

belsat.eu

Стужка навінаў