Улады Менску палічылі парад у народных строях антыканстытуцыйнаю ідэяй


Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні 28 чэрвеня перадкупальскага шэсця ў нацыяльных беларускіх уборах. Пра гэта паведаміў рэжысёр Валерый Мазынскі, які выступаў адным з заяўнікаў мерапрыемства. Заяўнікамі таксама былі мастак Мікола Купава і актывіст Уладзімір Кішкурна.

Паводле слоў Мазынскага, у адмове гаворыцца, што такое шэсце “не адпавядае канстытуцыйным нормам”.

Заяўка была пададзена за два месяцы да даты мерапрыемства. Заяўнікі таксама прапаноўвалі Менгарвыканкаму раздзяліць з арганізатарамі фінансавыя затраты на правядзенне мерапрыемства.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Стужка навінаў