Суд не падтрымаў абаронцаў Курапатаў


Калектыўную скаргу ў пытанні аховы гістарычна-культурных каштоўнасцяў пры будаўніцтве аб’ектаў паблізу ўрочышча, дзе пахаваныя ахвяры палітычных рэпрэсіяў, адхілілі.

Сёлета ў лютым грамадскія актывісты накіравалі ў Генеральную пракуратуру ліст. Яны прасілі не дапусціць правядзення любых праектна-даследчых працаў на тэрыторыі ахоўнае зоны Курапаты. Паводле аўтараў ліста, такія працы могуць прывесці да знішчэння аб’ектаў гістарычна-культурнае спадчыны.

Прадстаўнікі грамадскасці таксама выступалі супраць планавання будаўніцтва спрэчных аб’ектаў і настойвалі на неабходнасці зрабіць захады адносна зносу чатырох пабудоваў рэстаранна-забаўляльнага комплексу.

Афіцыйны адказ быў адмоўны. Генпракуратура праінфармавала, што ліст накіраваны ў Міністэрства культуры. Абаронцы Курапатаў расцанілі такі адказ як «адпіску» і абскардзілі пастанову ў судзе. Аднак суд падтрымаў афіцыйнае ведамства.

Менавіта Генеральная пракуратура амаль два гады таму нагадала чынавенству пра закон аб ахове помнікаў гісторыі ды культуры і абавязала перанесці чатыры аб’екты “забаўляльнага комплексу “Бульбашъ-Холлу”. Аднак прадпісанне, калі б не ініцыятыва неабыякавых актывістаў, так і засталося б на паперы.

Тым часам, у Курапатах распачаўся новы сезон талакі.

{movie}Талака ў Курапатах (25.06.2014) |right|17174{/movie}

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў