Міністэрства фінансаў рыхтуе «бедны» бюджэт


Нягледзячы на выбарчы год, бюджэт краіны налета прадугледжвае рэальны рост заробкаў не вышэй за 4 %. Запланавалі скарачэнне бюджэтных выдаткаў.

Мінфіне распрацоўваецца канцэпцыя праекта бюджэту ў частцы, якая датычыцца запланаваных змяненняў у падатковым заканадаўстве. «Нейкай сурёзнай ломкі ў частцы фінансавання бюджэтных расходаў не адбудзецца. Але па падатках ёсць шэраг прапаноў», — сказаў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

Ён паведаміў, што бюджэтны працэс у Міністэрстве фінансаў павінен быць завершаны ў пачатку жніўня, пасля гэтага праект будзе накіраваны на ўзгадненне ва ўрад.

Паводле слоў Ермаловіча, мяркуецца, што бюджэт 2015 года будзе бездэфіцытным — “гэта абавязковае патрабаванне”. Рэальны рост заработнай платы плануецца не вышэй за 4%. Асноўная частка бюджэтных затрат будзе фарміравацца на ўзроўні 2013 года з улікам інфляцыі. Капітальныя і іншыя расходы будуць істотна скарочаны. Сродкі будуць выдзяляцца толькі на асноўныя праекты, сказаў намеснік міністра.

Ён заявіў, што Мінфін будзе максімальна адшукваць уласныя рэзервы для пагашэння дзяржаўнага доўгу, не звяртаючыся да яго поўнага рэфінансавання. Ермаловіч паведаміў, што ў 2015 годзе для пагашэння вонкавых даўгоў неабходна 3 млрд. долараў. На 1 млрд. доўгу неабходна шукаць крыніцы рэфінансавання.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў